У цэнтр Мінска сцягваецца тэхніка сілавікоў. Сёння ў сталіцы чакаюцца акцыі салідарнасці
Няўжо ўлады напужаліся масштабаў расійскіх пратэстаў?
23 студзеня ў цэнтр Мінска сцягваецца тэхніка сілавікоў. Верагодна, гэта звязана з сённяшняй вулічнай акцыяй, анансаванай некалькімі буйнымі телеграм-каналамі.
Калону спецтэхнікі заўважылі на праспекце Незалежнасці. Яна праязжала міма цырка ў бок Кастрычніцкай плошчы. Верагодна, яна спыніцца на адным з «традыцыйных» месцаў: каля Адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Карла Маркса ці ў праездах ўздоўж моста каля будынку БДПУ, адзначае «Еўрарадыё».
На тэрыторыю Акадэміі МУС заехала некалькі
аўтобусаў-гармонікаў з завешанымі вокнамі. Падчас пратэстных акцый на такіх
перавозяць байцоў АМАП.
А на праспекце Машэрава заўважаныя новыя «Рубяжы» на базе Toyota Hilux. Такіх на мінскіх вуліцах яшчэ не было — раней
загараджальныя аўтамабілі вырабляліся на базе Ford Explorer і ваеннай тэхнікі.