Еўрадэпутат — выпускнікам ЕГУ: Я бачу сярод вас ландсбергісаў, гаўлаў, валенсаў
У пятніцу ўвечары ў Вільні ўручылі дыпломы выпускнікам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Сёлета ўніверсітэт скончылі 192 выпускнікі.
У пятніцу ў віленскай мастацкай галерэі ў ходзе цырымоніі дыпломы былі ўручаны 177 бакалаўрам і 15 магістрам. З прывітальным словам перад выпускнікамі выступіў член Еўрапейскага парламента
Пятрас Аўштравічус.
«Сярод вам я бачу лідараў будучыні. Бачу гаўлаў, ландсбергісаў, валенсаў… Я веру, што вы павядзеце беларускае грамадства і сваю краіну ў новую будучыню», —
прыводзіць словы П.Ауштрявічуса прэс-служба ЕГУ.
Delfi.lt