Яўген Лівянт раскажа абітурыентам, як здаць ЦТ і застацца ў жывых

29 жніўня ў культурным цэнтры "Корпус" пройдзе сустрэча з вядомым беларускім педагогам, рэпетытарам па фізіцы і матэматыцы, кіраўніком рэпетытарскага цэнтра «100 балаў» Яўгенам Левіянтам.

01_29.jpg

У рамках праекта mainbooks “Сустрэча з Экспертам” і напярэдадні новага навучальнага года арганізатары абмяркуюць з Яўгенам Барысавічам, як праходзіла ўступная кампанія 2019 года, як змяніліся заданні цэнтралізаванага тэставання сёлета, як разлічваліся балы і якімі апынуліся вынікі па краіне.
А яшчэ, зыходзячы са свайго досведу працы, Яўген Барысавіч раскажа, як лепш рыхтавацца да ЦТ і на чым, у першую чаргу, трэба сфакусаваць сваю ўвагу, каб набраць вышэйшы бал. Да гэтых парадаў, арганізатары ўпэўненыя, варта прыслухацца, бо ў цяперашні час абітурыенты, якія рыхтуюцца ў рэпетытарскім цэнтры «100 балаў» атрымліваюць вельмі высокія вынікі і 100-бальнікаў сярод іх заўсёды стабільна вялікі працэнт.
Імпрэза будзе карычнай для бацькоў, асабліва для бацькоў падлеткаў. Можна прыходзіць падлеткам.
Пытанні аб мерапрыемстве можна задаць па тэлефоне +375 (44) 556-55-90.
Калі: 29 жніўня | 19.00
Дзе: культ. цэнтр «Корпус» | Машэрава пр. 9, корпус 8
Сустрэча ў Фэйсбуку
Уваход вольны, але для ўдзелу патрэбна зарэгістравацца.
Паводле adukacyja.info