Якія візы вы можаце атрымаць як фрылансер?
Фонд ByS*L, што дапамагае з эвакуацыяй і праблемамі выезду з Беларусі, стварыў падборку віз, якія могуць атрымаць нашыя самазанятыя суайчыннікі.
Пералік краінаў наступны:
Турцыя: можна знаходзіцца ў краіне 30 дзён без легалізацыі. Спецыяльных віз для фрылансераў у краіне няма, але можна атрымаць від на жыхарства. Пасля шасці месяцаў пражывання ў Турцыі прыбытак абкладаецца падаткам у памеры 15-40 адсоткаў у залежнасці ад сумы даходу. Працэнт падатку можна ўбачыць тут.
Венгрыя: ВНЖ для фрылансераў у Венгрыі называецца white card і выдаецца на год, з магчымасцю разавага працягу на той жа тэрмін. Патрабаваны прыбытак ад 2 000 € / месяц, прыбытак абкладаецца падаткам праз 6 месяцаў пражывання ў Венгрыі і складае 15%.
Германія: адметная рыса візы фрылансера ў Германіі — яна не дае права на дыстанцыйную працу ў іншай краіне, а прадугледжвае дзейнасць з прывязкай да нямецкай юрысдыкцыі.
Партугалія: віза D7 прызначана для людзей, якія жывуць на свой прыбытак, пасіўны ці атрыманы ад працоўнай дзейнасці па-за Партугаліяй. Для атрымання такой візы патрабуецца прыбытак не менш як 705 €/месяц на аднаго чалавека, без сям'і. Пры афармленні статусу "Non-Habitual Resident" чалавек вызваляецца ад выплаты падаткаў на 10 гадоў.
Італія: можна аформіць доўгатэрміновую візу па самазанятасці, а далей атрымаць ВНЖ. Патрабаваны прыбытак — не менш за 710 € у месяц. Першы ВНЖ выдаецца на год, далей можа быць працягнуты на 2 гады, пасля 5 гадоў валодання ВНЖ, можна прэтэндаваць на атрыманне ПМЖ. Спіс дакументаў для атрымання візы і кантакты амбасады тут.
Харватыя: віза выдаецца на год, без магчымасці працягнення, падаць дакументы для атрымання новай візы можна праз 6 месяцаў пасля заканчэння папярэдняй. Можна аформіць візы для чальцоў сям'і. Патрабаваны прыбытак — 16 908 Kn (~2 250 €) у месяц, калі вы адзін, а калі з сям'ёй, то дадзеная сума ўзрастае на 10% за кожнага чалавека. Падаткі такія фрылансеры не плацяць.