Як зрабіць правільныя высновы?
Здаецца, нашае сяброўства з Расіяй скончылася. Аляксандру Рыгоравічу не падабаецца ўсё. Пазіцыя АДКБ, пазіцыя Расіі, пазіцыя ўсяго СНД.
Па-першае, як стала вядома, Аляксандр Лукашэнка прывёз на нефармальны саміт лідэраў краін — удзельніц АДКБ, які адбыўся 8 мая ў Маскве, заяву Курманбека Бакіева, у якім той заклікае ўвесці ў
Кыргызстан ваенны кантынгент.
Здаецца, нашае сяброўства з Расіяй скончылася. Аляксандру Рыгоравічу не падабаецца ўсё. Пазіцыя АДКБ, пазіцыя Расіі, пазіцыя ўсяго СНД.
Па-першае, як стала вядома, Аляксандр Лукашэнка прывёз на нефармальны саміт лідэраў краін — удзельніц АДКБ, які адбыўся 8 мая ў Маскве, заяву Курманбека Бакіева, у якім той заклікае ўвесці ў
Кыргызстан ваенны кантынгент.
Па дадзеных выдання «Время новостей», падчас жорсткай дыскусіі гэту прапанову адкінулі. Замест яе была прынятая заява кіраўнікоў дзяржаў — сябраў Арганізацыі Дагавора аб
калектыўнай бяспецы, у якой «падзеі красавіка ў Кыргызскай Рэспубліцы, што прывялі да неканстытуцыйнай змены ўлады», разглядаюцца сябрамі АДКБ «унутранай справай»
гэтай краіны.
Раней Лукашэнка назваў бесперспектыўнай далейшую дзейнасць АДКБ, паколькі арганізацыя не рэагуе на «дзяржаўны пераварот у адной з краін-сябраў».
Што гэта азначае? Няўжо канец нашаму ўдзелу ў АДКБ, а таксама ва ўсіх праектах АДКБ, кшталту Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання? Гэта значыць, што Беларусь таксама не будзе дасылаць у якасці
складніка гэтых сілаў беларускіх жа вайскоўцаў, каб яны ваявалі невядома за чые інтарэсы, невядома на чыёй зямлі? Гэта было б цудоўна.
На парадзе з нагоды перамогі ў Мінску Лукашэнка зноў ускосна пацвердзіў гэтую тэзу. Бо ён, як заўжды, казаў пра незалежнасць.
Дзень Перамогі для беларускага народа лёсавызначальны, заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 мая на парадзе войск Мінскага гарнізона з нагоды 65-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь у ваеннае ліхалецце пацярпела як ні адна краіна ў свеце. У выніку бесчалавечнага генацыду яна страціла траціну насельніцтва. Была знішчана ўся інфраструктура,
пра якую нагадваў толькі попел спаленых вёсак і руіны калісьці квітнеючых гарадоў.
«Тады, у 1941-м, адбылося не проста сутыкненне дзяржаў і велізарных ваенных патэнцыялаў. Гэта была ўсёабдымная бітва розных палітычных сістэм, супрацьлеглых маральных і духоўных
каштоўнасцяў. І мы атрымалі ў ёй перамогу. На абарону Айчыны падняўся ўвесь народ. Менавіта таму гэтая вайна навекі ўвайшла ў гісторыю як Вялікая Айчынная вайна», — сказаў прэзідэнт
Беларусі.
«І сёння ў парадным строі ў Мінску, Маскве і Кіеве плячо ў плячо стаяць ваеннаслужачыя брацкіх славянскіх краін. Памяць пра гераічны подзвіг святая. Аднак, каб пазбегнуць трагічных памылак,
з вопыту мінулага неабходна зрабіць правільныя высновы», — адзначыў прэзідэнт.
«Мы заклікаем усе краіны свету не ігнараваць новыя выклікі і небяспечныя тэндэнцыі, якія пагражаюць нашай бяспецы. <...> Каштоўную спадчыну — свабоду і незалежнасць
— трэба не толькі паважаць, але і абараняць ад палітычных і эканамічных пагроз любымі сродкамі», — заявіў Лукашэнка.
Паводле меркавання кіраўніка дзяржавы, складанае сучаснае становішча выстаўляе павышаныя патрабаванні да ўмацавання абараназдольнасці дзяржавы. «Для гэтага мы прымаем усе неабходныя меры.
Асноўная ўвага — забеспячэнне неабходнага ўзроўню развіцця Узброеных сіл», — сказаў ён.
Калісьці, гадоў з 10 таму, я рабіў інтэрв’ю з вядомай расійскай дысідэнткай Валерыяй Навадворскай. І ўжо тады яна мне казала: «Пройдзе год пяць, і Лукашэнка будзе абараняць сваю
незалежнасць са зброяй у руках, у якасці партызана». Тады гэта падавалася фантастыкай. Зараз — свабоду і незалежнасць трэба абараняць любымі сродкамі. «У зямлянкі пойдзем,
але на калені не станем», — адразу ўзгадваецца знакаміты выраз.
Пытанне толькі, ад каго абараняць? Здаецца, пагрозы з Захаду няма. Хіба толькі з Усходу? Ад тых самых сілаў АДКБ?
Дарэчы, Захад таксама падклаў маленькую свінню Беларусі. Савет Еўропы лічыць неабходным развіваць дыялог з Беларуссю, але пакуль не бачыць для гэтага магчымасцяў, у тым ліку з прычыны
нядаўніх двух смяротных пакаранняў у краіне.
У той жа час, адказваючы на пытанне, ці магчыма змена адносін паміж Саветам Еўропы і Беларуссю пры цяперашнім кіраўніцтве краіны, Ягланд сказаў: «Савет Еўропы не займаецца зменай рэжымаў.
Усё залежыць ад самога народа гэтай краіны».
Так што навалы з Захаду Аляксандру Рыгоравічу палохацца не трэба. Яе не будзе. У гэтым выпадку можна спакойна займацца выбарамі. І першы крок для іх правядзення ўжо зроблены. Лукашэнка рыхтуе IV
Усебеларускі сход.
Загад пра стварэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы чарговага Усебеларускага сходу змешчаны ў распараджэнні ад 11 мая 2010 года. Як паведамляе АФН, кіраваць аргкамітэтам прызначаныя кіраўнік
Адміністрацыі Уладзімір Макей і прэм’ер міністр Сяргей Сідорскі. Аляксандр Лукашэнка даручыў ім да 1 ліпеня 2010 года падрыхтаваць прапановы па даце правядзення сходу і колькасці яго
ўдзельнікаў. Выказваецца меркаванне, што па выніках сходу будзе дадзены афіцыйны старт прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.
Ды што там «меркаванне»! Заўсёды выбарам папярэднічаў Усебеларускі сход. Таму, найперш, да гэтага трэба рыхтавацца апазіцыі. І не разлічваць на тое, што выбары пройдуць у тэрмін.
Хутчэй за ўсё, выбары будуць датэрміновыя.
А цалкам можа быць і тое, што Аляксандру Лукашэнку надакучыла быць прэзідэнтам. І тады каранацыя будзе прызначаная імем народа. Прыкладна, на чацвер. А на які — яшчэ невядома.