Як БТ звязала PandaDoc з «фінансаваннем жаночых маршаў»

У эфіры Белтэлерадыёкампаніі паказалі відэа допытаў фігурантаў па "справе PandaDoc". У сюжэце таксама гаворыцца, што Цэнтр па абароне правоў жанчын, які ўзначальвала жонка топ-мэнеджара ІТ-кампаніі, выкарыстоўвалі для фінансавання жаночых маршаў.

Фота Дзмітрый Дзмітрыеў

Фота Дзмітрый Дзмітрыеў


Падчас праверкі праваахоўнікамі прадстаўніцтва PandaDoc у Мінску па фактах магчымага крадзяжу шляхам злоўжывання паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры выявіліся куды больш цікавыя дэталі, гаворыцца ў сюжэце.
Як высветлілі аператыўнікі, яшчэ ў 2018 годзе Дзярждэп ЗША паспрабаваў перавесці на рахунак Цэнтра абароны правоў жанчын, які зарэгістраваны ў Мінску, амаль 19 тысяч долараў. Але гэты транш заблакаваў Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Беларусі УСП. І вось тут у справу ўступіла кампанія PandaDос, гаворыцца ў сюжэце. У лістападзе 2019 года да дырэктара ТАА "Пандадок" Дзмітрыя Рабцэвіча звярнуўся дырэктар па фінансах амерыканскага офіса Бібек Бхатары і папрасіў аказаць фінансавую дапамогу таму ж "цэнтру па прасоўванні правоў жанчын", спаслаўшыся на тое, што іх кампанія раней ужо пералічвала дабрачынныя ахвяраванні гэтай арганізацыі. Першы транш ажыццявілі ў маі гэтага года, гаворыцца ў сюжэце.
Заснавальнікам Цэнтра называецца Аляксандра Дзікун. Яна жонка аднаго са структурных кіраўнікоў Pandadoс Віктара Куўшынава, які затрыманы разам з яшчэ трыма топ-мэнеджэрамі кампаніі. Дзікан называецца актыўнай прыхільніцай руху "Жаночая сіла", якая падтрымлівае пратэсты ў Беларусі.
TUT.BY невядома, аб якіх менавіта траншах кажа дырэктар ІТ-кампаніі і ці звязаныя яны з "фінансаваннем пратэстаў".
Паводле інфармацыі TUT.BY, Дзікун адышла ад спраў Цэнтра па абароне правоў жанчын, яна працуе ў іншай ІТ-кампаніі. Дырэктарка Цэнтра Таццяна Стрыжэўская нядаўна з'ехала з Беларусі.
Нагадаем, у пачатку верасня чатыры супрацоўнікі PandaDoc — галоўны бухгалтар Юлія Шардыка, дырэктар Дзмітрый Рабцэвіч, менеджар па прадукту Віктар Куўшынаў і HR Уладзіслаў Міхалап — былі арыштаваныя на два месяцы па падазрэнні ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры (107 тысяч беларускіх рублёў) з бюджэту. 11 верасня ўсім чацвярым было прад'яўленае абвінавачванне, як паведаміў адвакат кампаніі PandaDoc Антон Гашынскі, у махлярстве, здзейсненым арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры (ч.4 артыкула 209, хоць раней гаворка ішла аб ч. 4 арт. 210). Супрацоўнікі кампаніі заявілі аб сваёй невінаватасці і катэгарычна адхілілі прад'яўленае абвінавачванне.
У PandaDoc упэўненыя, што рэпрэсіі праводзяцца, каб аказаць ціск і спыніць ініцыятыву яе заснавальнікаў (сузаснавальнік PandaDoc Мікіта Мікада раней адкрыта выказваў меркаванне аб падзеях, якія адбываюцца ў краіне: у прыватнасці, прапаноўваў варыянты дапамогі, у тым ліку матэрыяльнай, сілавікам, якія хочуць звольніцца з праваахоўных органаў).
Паводле tut.by