Іосіф Сярэдзіч сышоў з пасады галоўнага рэдактара «Народнай Волі»

Пра гэта Іосіф Паўлавіч паведаміў на сваёй старонцы.  

Іосіф Сярэдзіч. Фота mspring.media

Іосіф Сярэдзіч. Фота mspring.media

Правы ўласніка сайта «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч перадаў іншай асобе, таму электронны партал не знікне.

photo_2023_08_04_13_14_47.jpg

Я зыходжу. 

З болем у сэрцы я вымаўляю гэтыя словы. Але жыццё ёсць жыццё: праз пару месяцаў мне споўніцца 75 гадоў. І хочаш не хочаш, а трэба развітвацца з цяжкай штодзённай працай — і здароўе нагадвае пра неабходнасць спыніцца, і абставіны часу не спрыяюць актыўнай дзейнасці, напісаў штатгадовы нязменны рэдактар “Народнай Волі”.

Вы, шаноўныя прыхільнікі «Народнай Волі», ведаеце, на якія ганебныя крокі пайшлі пэўныя сілы, каб нас разлучыць, спачатку адмовілі ў друкарскіх паслугах, а нядаўна анулявалі пасведчанне аб рэгістрацыі газеты, якая на працягу больш за 10 гадоў не мела ніводнага папярэджання ні ад Міністэрства інфармацыі, ні ад Адміністрацыі прэзідэнта. Без усялякіх падстаў знішчылі выданне, якое з'яўлялася ўзорам для ўсіх беларускіх СМІ.

На развітанне хачу сказаць, што за 28 гадоў мы, нарадавольцы, не здрадзілі ні сумленню, ні Свабоднаму Слову, ні Радзіме! Застанёмся такімі і надалей.

Я адыходжу з Энгельса, 34А, дзе амаль тры дзесяцігоддзі месціўся рэдакцыйны офіс, але заўсёды буду разам з Вамі, мае прыхільнікі, усе добрыя людзі! Дзякуй Вам, шаноўныя, за шчырую падтрымку, за Ваш жыццесцвярджальны голас, які гучаў са старонак кожнага нумара незалежнай газеты.

Глядзіце таксама

Іосіф Сярэдзіч таксама напісаў, што правы ўласніка сайта nv-online.info перадае іншай асобе. “Хочацца спадзявацца, што сайт як даносіў, так і будзе даносіць праўду да шырокай грамадскасці”.


Глядзіце таксама