Інтэрпол выдаў ордар на арышт расійскіх топ-менеджараў БКК

Пра гэта заявіў Следчы камітэт Беларусі. У міжнародны вышук пададзеныя працаўнікі Беларускай калійнай кампаніі Алег Пятроў (сябра назіральнай рады), Канстанцін Саладоўнікаў (першы намеснік гендырэктара), Ігар Яўстратаў (намеснік гендырэктара па фінансах) і Дзмітрый Самойлаў (начальнік фрахтавага аддзела).  



953710277_1.jpg

Фота — ria.ru

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баумгертнера затрымалі ў панядзелак у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. 

Баумгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў.

Уладзіслаў Баумгертнер з'яўляецца і старшынёй назіральнай рады "Беларускай калійнай кампаніі". Яшчэ ўчора шэраг кіраўнікоў БКК абвешчаны ў вышук, у тым ліку праз Інтэрпол.

euroradio.fm