Іллю Дабратвора пасадзілі на 14 сутак за вывешаны бел-чырвона-белы сцяг

Як паведаміў Алег Корбан, Дабратвора асудзілі нібыта за лаянку. Яго затрымалі сёння ў судзе над Андрэем Бандарэнкам.



illya.jpg

Ілля Дабратвор. Фота Уладзіміра Грыдзіна, БелаПАН
Корбан лічыць, што падставай для затрымання магла стаць акцыя грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва» ў Дзяржынску 26 ліпеня. Па горадзе тады былі расклеены плакаты з надпісамі «За незалежную Беларусь!», «Беларусь — не Расія».
Ілля Дабратвор — грамадскі актывіст, шматдзетны бацька. Яму 33 гады. Яго неаднаразова адпраўлялі на суткі. Перад Чарнобыльскім шляхам яго пасадзілі на 10 сутак таксама нібыта за лаянку. Летась ён выйшаў у метро з бел-чырвона-белым сцягам, за што правёў за кратамі 5 сутак.
nn.by