Гродзенская міліцыя пракаментавала затрыманне галоўнага рэдактара Hrodna.life
Інфармацыя размешчана ў групе «Вконтакте».
Гродзенская міліцыя пракаментавала затрыманне галоўнага рэдактара мясцовага партала Hrodna life.
«Падчас маніторынгу сеткі інтэрнэт супрацоўнікамі Ленінскага РАУС Гродна выяўлены факт размяшчэння сайтам Hrodna.life інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай ва ўстаноўленым парадку экстрэмісцкай», — гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, Аляксей Шота 19 сакавіка быў аштрафаваны на 25 базавых велічынь, а кампанія — на 400 па адміністрацыйным артыкуле 17.11 КаАП (у рэдакцыі 2003 году) «за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі» на сайце.
Паводле звестак міліцыі, цяпер гаворка ідзе аб прадукцыі аднаго і таго ж телеграм-канала, раней прызнанага экстрэмісцкім.
Зараз праводзяцца агляды дома ў Аляксея, а таксама адбіраецца аргтэхніка для яе далейшага накіравання на экспертызы.