Гіганцкае патаемнае сховішча са спіртам: фотафакт

Хованку спірту памерам у 900 літраў знайшлі ў Калінкавіцкім раёне, піша Радыё Свабода

spirt.jpg


Хованку спірту знайшлі ў лесе ў 1,5 кіламетрах ад адной з вёсак Калінкавіцкага раёну апэратыўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі разам з участковымі Калінкавіцкага РАУС.
Усяго канфіскавана 90 каністраў ёмістасцю па 10 літраў, на кожнай з іх напісана «Сьпірт этылавы. Канцэнтрат для падрыхтоўкі раствору для вонкавага прымянення і падрыхтоўкі лекавых формаў».
Каністры накіраваныя на экспертызу, супрацоўнікі Калінкавіцкага РАУС высвятляюць, хто схаваў іх у лесе.
Кошт знаходкі, згодна з расцэнкамі спіртзаводаў - каля 1600 рублёў.

spirt_1.jpg