Германія прапануе ўвесці далейшыя санкцыі супраць беларускага рэжыму
Берлін выступае за пашырэнне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі, паведамляе Deutsche Welle.
Прадстаўнік МЗС ФРГ Андрэас Засен выказала сёння непакой урада Германіі ў сувязі з павелічэннем наплыву мігрантаў і бежанцаў ва ўсходнія раёны Германіі. Існуюць прыкметы таго, што перапраўка нелегалаў праз Беларусь у Польшчу, Латвію і Літву "актыўна рэгулюецца рэжымам у Мінску", сказала яна.
Менавіта таму ўрад Германіі прапанаваў, у дадатак да ўжо ўведзеных у чэрвені санкцый, "якія аказаліся вельмі адчувальнымі для рэжыму", увесці далейшыя санкцыі, "накіраваныя на спыненне незаконнай перавозкі людзей і палітычнае маніпуляванне бежанцамі і мігрантамі".