Генпракуратура прыняла да разгляду зварот лідараў БХД

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў з Генеральнай пракуратуры ліст, у якім паведамляецца, што зварот Паўла Севярынца, Віталя Рымашэўскага і Дзяніса Садоўскага ў дачыненні да фільма "Обратная сторона милосердия брата Луиджи", паказанага па БТ-4 у ліпені гэтага года, прыняты да разгляду.

1502799112_genprakuratura.jpg


Нагадаем, кіраўнікі БХД звярнуліся ў пракуратуру, бо амаль 19-хвілінны сюжэт на БТ утрымліваў відавочныя паклёпы на адрас Аляксея Шчадрова і сябраў БХД, якія дапамагаюць прытулку для бяздомных.
— Мы штотыдня фіксуем новыя і новыя паклёпніцкія матэрыялы пра БХД. Відавочна, пасля пратэстнай вясны супраць нас развязаная поўнамаштабная прапагандысцкая кампанія. Рэжым відавочна баіцца росту ўплыву хрысціянскіх дэмакратаў у беларускім грамадстве, — паведаміў прэс-службе партыі Павел Севярынец.

bchd.info