Газпром назваў дату адключэння Украіне газу
Пра гэта заявіў старшыня праўлення ААТ «Газпром» Аляксей Мілер, перадае РІА Навіны.
"Газпром" выставіць рахунак "Нафтагазу", і ўжо 13 мая будзе чакаць яго аплаты да 2 чэрвеня ўключна, а ў выпадку непаступлення сродкаў з 10.00 па маскоўскім часе 3 чэрвеня пастаўкі Украіне будуць спыненыя", — заявіў кіраўнік расійскага холдынгу Аляксей Мілер на сустрэчы з прэм'ер-міністрам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым.
Мядзведзеў лічыць, што Украіну трэба пераводзіць на перадаплату за газ.
"Я лічу, што час спыняць няньчыцца, паведаміце ім, і з заўтрашняга дня ўводзьце перадаплату. Я думаю, што ўсе магчымыя спосабы ўрэгуляваць гэтую сітуацыю іншым спосабам былі прынятыя "Газпромам", але нас не чуюць. А калі так, то трэба пачынаць дзейнічаць, далей трываць проста немагчыма", — сказаў Мядзведзеў.
У Маскве сцвярджаюць, што запазычанасць Украіны за газ вырасла да 3,5 мільярда долараў. Мілер заявіў, што 13 траўня "Газпром" выставіць Украіне папярэдні рахунак на аплату газу ў чэрвені ў адпаведнасці з кантрактам.
"Украіна да 2 чэрвеня з улікам таго, што 1 чэрвеня — гэта нядзеля, павінна будзе аплаціць чэрвеньскія пастаўкі. У тым выпадку, калі Украіна не аплачвае гэтыя пастаўкі, то "Газпром" да 10-й раніцы 3 чэрвеня паведамляе ўкраінскаму боку аб тым, які аб'ём газу будзе пастаўлены ў адпаведнасці з перадаплатай. Калі перадаплаты не паступіць, то, адпаведна, Украіне ў чэрвені будзе пастаўлены нуль кубоў", — сказаў Мілер.
Паводле economics.unian.ua