Ганна Красуліна з АГП павінна з'ехаць з Беларусі да паўночы
Прэс-сакратарцы АГП Ганне Красулінай адмовілі ў задавальненні скаргі, яна мусіць з’ехаць з Беларусі да паўночы. Аднак яна збіраецца з’вярнуцца ў суд і пакуль не мае намеру добраахвотна з’язджаць, паведамляе «Радыё Свабода».
Ва Упраўленні ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкаму
разгледзелі скаргу прэс-сакратаркі АГП Ганны Красулінай. Рашэнне аб яе высылцы
пакінулі ў сіле, цяпер Красуліна мусіць пакінуць Беларусь да паўночы. Пра гэта
прэс-сакратарка АГП сказала "Свабодзе".
«Скарга разгледжана і пакінутая без ухвалення. Маўляў, рашэнне наконт мяне прынятае законна. Я ўдакладніла, ці маю я тэрмін, каб падаць у суд. Мне адказалі, што сёння да 00:00 канчаецца мая магчымасць добраахвотна выехаць зь Беларусі».
Цяпер Ганна Красуліна рыхтуе скаргу ў суд Маскоўскага раёна Мінску, каб сёння падаць яе ў суд. Па законе, калі скарга будзе накіравана сёння, то на час абскарджання Красуліна можа застацца ў краіне.
«Добраахвотна пакуль з’язджаць не збіраюся», — удакладніла Красуліна.
13 лістапада міграцыйная служба МУС паведаміла, што Ганну Красуліну высылаюць з Беларусі ў «інтарэсах грамадскага парадку».