Галоўнае за тыдзень у Беларусі: версія «Бі-бі-сі»

Гледзячы на выяву з канала «Жопа з вусамі», які МУС прызнаў «экстрэмісцкім», так і хочацца сказаць: якая дзяржава, такія і навіны.

Скрыншот з Youtube-канала «Жопа з вусамі», прызнанага «экстрэмісцкім»

Скрыншот з Youtube-канала «Жопа з вусамі», прызнанага «экстрэмісцкім»

На гэтым тыдні ў Мінску і іншых гарадах Беларусі прайшлі ператрусы па справе Каардынацыйнай Рады — апазіцыйнай арганізацыі, створанай пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Паводле даных Беларускага Следчага камітэта, па гэтай справе праходзяць звыш ста чалавек. Паводле звестак праваабарончага цэнтра «Вясна», ператрусы прайшлі ў тым ліку ў кіраўніка «Народнага антыкрызіснага ўпраўлення» (НАУ) і сябра прэзідыума першага складу Каардынацыйнай Рады Паўла Латушкі і аналітыка Сяргея Чалага (абодва знаходзяцца па-за межамі краіны).

Пастановы на ператрус былі выдадзеныя паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, уключаючы «Здраду дзяржаве» і «Змову з мэтай захопу ўлады», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Следчы камітэт называе Каардынацыйную Раду «экстрэмісцкім мурашнікам», а яе кіраўнікоў — «верхаводамі радыкальных ячэек».


Глядзіце таксама

Паводле заявы слоў Следчага камітэта, сябры Каардынацыйнай Рады «рабілі актыўныя спробы захопу дзяржаўнай улады і інтэнсіўна прасоўвалі ідэю гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу».

Самі ўдзельнікі Каардынацыйнай Рады называюць абвінавачанні супраць іх палітычна матываванымі.

СК сцвярджае, што спіс сябраў Каардынацыйнай Рады нібыта падаў яму чалавек, які вярнуўся ў Беларусь «праз камісію вяртання».

Беларуса з ВНЖ у іншай краіне не прапусцілі памежнікі

Беларуса, які не паведаміў пра наяўнасць у сябе ВНЖ іншай краіны, не выпусцілі за мяжу, паведаміў «Еўрарадыё» прадстаўнік аднаго з візавых агенцтваў.

Паводле інфармацыі «Еўрарадыё», мужчына спрабаваў перасячы наземную мяжу Беларусі з адной з краін ЕС. Яго не прапусцілі беларускія памежнікі, паколькі ў яго не было паведамлення з аддзела грамадзянства і міграцыі пра наяўнасць ВНЖ іншай дзяржавы.

Беларускія памежнікі глядзяць пашпарт, і, калі там няма візы, просяць прад'явіць ВНЖ або іншы дакумент, які дае права на ўезд (напрыклад, пашпарт іншай краіны), і пацвярджэнне аб паведамленні беларускім уладам аб яго наяўнасці, расказаў «Еўрарадыё» прадстаўнік аднаго з візавых агенцтваў. Калі яго няма, у перасячэнні мяжы адмаўляюць.


Глядзіце таксама

Жыхара Светлагорска прысудзілі да двух гадоў калоніі за каментары ў «Телеграме»

Суд у Гомелі прысудзіў жыхара Светлагорска Андрэя Ігнатовіча да двух гадоў калоніі за каментары ў «Телеграме», піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Гаворка ідзе пра артыкулы Крымінальнага кодэкса аб «распальванні сацыяльнай варожасці» і «арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Ігнатовіч у 2020 годзе неаднаразова размяшчаў у «Телеграме» каментары, якія «змяшчаюць негатыўную ацэнку старшыні ЦВК, супрацоўнікаў міліцыі і Узброеных сіл Беларусі», піша «Вясна» са спасылкай на матэрыялы крымінальнай справы.

Таксама Ігнатовіч, паводле версіі абвінавачвання, распаўсюджваў праз «Тэлеграм» заклікі да парушэнняў грамадскага парадку.

Андрэй Ігнатовіч віну прызнаў часткова. МУС Беларусі ўнесла яго ў свой «экстрэмісцкі спіс».

За апошні тыдзень гэты спіс павялічыўся яшчэ больш чым на два дзясяткі прозвішчаў. Цяпер там налічваецца больш за 3540 чалавек.

На гэтым тыдні стала вядома яшчэ пра адзін прысуд за каментар у сацсетках.

Дзявятага лістапада суд у Гродне прысудзіў Ігара Жука да двух гадоў «хіміі» за «абразу Аляксандра Лукашэнкі». Як піша «Вясна», Жука пакаралі за каментар пад адным з відэа блогера Іллі Варламава ў Youtube.

Ігар Жук працаваў цесляром на прыватным прадпрыемстве. Да вынясення прысуду ён знаходзіўся пад вартай, паведамляе «Вясна».

Многія суды па палітычных справах у Беларусі праходзяць у закрытым рэжыме, таму пра некаторыя прысуды праваабаронцам становіцца вядома постфактум.

Прысуд Эдуарду Бабарыкі застанецца без змен

Вярхоўны суд пакінуў без змен прысуд Эдуарду Бабарыку.

Сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, які таксама знаходзіцца ў зняволенні, быў прысуджаны да васьмі гадоў калоніі паводле абвінавачання ва «ўхіленні ад выплаты падаткаў», а таксама ў «арганізацыі масавых беспарадкаў».

Віктар Бабарыка быў прысуджаны да 14 гадоў калоніі за «адмыванне грошай» і «атрыманне хабару». Праваабаронцы лічаць яго палітычным зняволеным, а прысуд — надуманым.

Пра яго стан у калоніі нічога невядома з сакавіка гэтага года.


Глядзіце таксама

Youtube-канал «Жопа з вусамі» прызналі экстрэмісцкім

Беларускае МУС прызнала сатырычны YouTube-канал «Жопа з вусамі» «экстрэмісцкім фарміраваннем». На канал падпісаныя амаль 20 тысяч карыстальнікаў, там публікуюцца мультфільмы, якія высмейваюць беларускую ўладу.

«Прывітанне, гэта Жопа з вусамі. Вам можа падацца, што гэта канал пра Лукашэнку, навіны Беларусі, палітыку і Пуціна, але гэта абсалютна не так. Усе супадзенні выпадковыя, а персанажы — выдуманыя», — гаворыцца ў апісанні канала.

«Група грамадзян, аб'яднаных пад імёнамі "Жопа з вусамі", ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць з дапамогай шэрагу аднайменных сеткавых рэсурсаў», — гаворыцца ў тлумачэнні МУС.

Акрамя YouTube-канала, «экстрэмісцкімі» прызнаныя рэсурсы праекта ў Telegram, TikTok і Х (былы «Твітар»), а таксама лагатып «у выглядзе карыкатурнага малюнка ягадзіц з вусамі на зялёным фоне з упісаным надпісам "Жопа з вусамі"».