Грамадзяне, якія 8 мая не змаглі сустрэцца з прэзідэнтам, накіравалі яму пасланне
10 мая 30 прадстаўнікоў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з усіх рэгіёнаў краіны, якія 8 мая не змаглі сустрэцца з галавой дзяржавы, накіравалі яму пасланне. (На здымку: На здымку – Мінск, раніца 8 мая. Прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы накіроўваюцца ад чыгуначнага вакзала да Дома ўраду. )
10 мая 30 прадстаўнікоў Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры з усіх рэгіёнаў краіны, якія 8 мая не змаглі сустрэцца з галавой дзяржавы, накіравалі яму пасланне.
(На здымку: На здымку – Мінск, раніца 8 мая. Прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы накіроўваюцца ад чыгуначнага вакзала да Дома ўраду. )
У пасланні, між іншым, адзначаецца, што за апошнія пяць год падпісанты звяртаюцца да кіраўніка дзяржавы ў 36-ы раз. “На ўсе звароты мы атрымлівалі, у асноўным, адпіскі ад супрацоўнікаў
Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы неаднаразова ставілі пытанне аб тым, каб Вы асабіста прынялі нас і вырашылі праблему адпісак з органаў суда і пракуратуры. Аднак нам заўсёды
адказвалі, што “такой магчымасці няма.
8 мая Вы выступалі з штогадовым пасланнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мы жадалі сустрэцца з Вамі, перадаць 35-ы зварот, падарыць расцяжку з тэкстам артыкула 40
Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, каб чыноўнікі Адміністрацыі давалі адказы на звароты грамадзян у адпаведнасці з гэтым палажэннем асноўнага закона краіны.
Аднак 8 мая ў 10.30 пры выхадзе на плошчу Незалежнасці нам перагарадзілі дарогу людзі ў цывільным, адзін з каторых прад’явіў пасведчанне супрацоўніка міліцыі, і адціснулі ў
падваротню за будынкам упраўлення Мінскага метрапалітэну. Расцяжку з тэкстам канстытуцыі ў нас канфіскавалі, запэўніў, што пазней вернуць. Тыя ж людзі ў цывільным паабяцалі, што пасля Вашага выступу
з намі пагутараць чыноўнікі. Мы зразумелі, што і на гэты раз не зможам сустрэцца з Вамі.
Мы правялі пяць гадзін ў падваротні пад аховай людзей у цывільным. У 15.30 нас, нарэшце, прапусцілі да будынку Дома ўраду. Аднак нас ніхто не чакаў і не збіраўся з намі сустракацца. Мы толькі ўбачылі
ад’язджаючых чыноўнікаў. Расцяжку з тэкстам артыкула 40 асноўнага закона нам так і не вярнулі.
Вы выступалі з штогадовым пасланнем да беларускага народу, а гэта азначае – і да нас. Мы не чулі пасланне, аднак лічым, што сітуацыя ў краіне не змянілася, бо:
адны грамадзяне сядзелі ў светлай і ўтульнай зале, а іншыя грамадзяне ў гэты час стаялі ў падваротні пад аховай людзей у цывільным; адны грамадзяне ад’язджалі ад Дому ўраду на машынах,
прыдбаных, у тым ліку, і за нашыя грошы, а па пятах іншых грамадзян неадчэпна ішлі людзі ў цывільным.
Згодна з артыкулам 79 асноўнага закону краіны, Вы з’яўляецеся гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, увасабляеце адзінства народа. У Доме ўраду Вы
адказвалі на пытанні грамадзян, якія знаходзіліся ў Авальнай зале парламенту, аднак на свае пытанні мы да гэтай пары не можам атрымаць адказы.
У інтэрв'ю карэспандэнту “Навага часу лідар грамадзянскай ініцыятывы, юрыст Тамара Сяргей паведаміла, што падпісанты паслання больш за тры з паловай гадзіны
знаходзіліся ў прыёмнай Адміністрацыі прэзідэнта, але так і не змаглі дабіцца сустрэчы з галавой дзяржавы, або з прадстаўнікамі кіраўніцтва гэтай дзяржаўнай структуры. Вось чаму, паводле яе слоў,
падпісанты вымушаныя былі перадаць тэкст паслання супрацоўнікам Адміністрацыі прэзідэнта. “Мы і надалей будзем адстойваць свае правы, правы сваіх родных і блізкіх усімі метадамі, якія дае
грамадзянам асноўны закон краіны. Зыходзячы з гэтага, мы будзем дамагацца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнка, каб вырашыць праблему адпісак з органаў суда і пракуратуры, –
падкрэсліла юрыст.