Фотафакт: «Новы Час» на Ланцугу салідарнасці
Журналісты "Новага Часу" 2 верасня далучыліся да Ланцуга салідарнасці ўздоўж Лагойскага тракта каля бізнес-цэнтра "Ветразь". Такім чынам мы паказалі сваю салідарнасць і з калегамі з TUT.BY, "Камсамольскай праўды" і БелаПАН, затрыманымі ўчора на студэнцкай акцыі падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў.