Ежа, перадачы, грошы. 63 сям’і палітвязняў атрымалі дапамогу ад BYSOL

Агулам беларусы пералічылі родным беларускіх палітвязняў €32 500.

f058935a_9562_47a5_9a62_6787ea4985ad_w1023_r1_s.webp

Фонд салідарнасці BYSOL у сваім тэлеграм-канале зрабіў справаздачу пра сродкі, якія пайшлі на «самыя неабходныя патрэбы» для сем’яў палітвязняў. Агулам з 1 студзеня 2021 года выплаты склалі €32 500 — па €500 на кожную сям’ю.

На 28 лютага 258 беларусаў праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі.

«Мы лічым дні да перамогі, а яны — гадзіны, якія праходзяць у нечалавечых умовах. І для іх сем’яў яны праходзяць у цяжкім болю, страху за родных. Большасць страціла карміцеля», — гаворыцца ў паведамленні фонду.

Фонд BYSOL заснавалі дзеля аказання дапамогі звольненым з працы ў выніку палітычных рэпрэсій, а таксама сілавікам, якія звольніліся з органаў. Пазней адзін з кіраўнікоў фонду Андрэй Стрыжак заявіў аб прыпыненні дапамогі былым супрацоўнікам сілавых ведамстваў, бо прайшоў тэрмін дапамогі ў выпадку іх звальнення.

У верасні фонд заснаваў ініцыятыву INeedHelpBy, накіраваную на харчовую дапамогу страйкоўцам або звольненым з палітычных прычын работнікам заводаў, а таксама іх сем’ям.

Фонд арганізаваў падтрымку сем'яў палітвязняў праз свой сайт, Фэйсбук, і сістэму Paypal.

Паводле «Свабоды».