Экаактывіста Дзяніса Тушынскага арыштавалі на 15 сутак
Суд Фрунзенскага раёна Мінска арыштаваў сёння экаактывіста Дзяніса Тушынскага на 15 сутак, паведамляе «Экадом».
Яму было прад'яўлена абвінавачанне ў адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 19.11 КаАП Рэспублікі Беларусь (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, транспарціроўка інфармацыйных прадуктаў, якія змяшчаюць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапаганда такой дзейнасці).
Нагадаем, 3 снежня пасля ператрусу ў ягоным доме экалагічны актывіст быў затрыманы і знаходзіўся ў ІЧУ на Акрэсціне да суда.