ЕГУ запрашае на летнія майстэрні
У Вільні адбудзецца ІІІ Летняя школа Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
1 – 12 ліпеня ў Вільні, пры падтрымцы дасведчаных настаўнікаў удзельнікі Летняй школы змогуць праявіць сябе і свае здольнасці ў адной з шасці майстэрняў:
Тэатральная майстэрня Вольгі Палявіковай і Аляксандра Марчанкі.
Майстэрня візуальнай спадчыны Сцяпана Стурэйкі і Касі Сырамолат
Майстэрня крэатыўнага пісьма Віктара Марціновіча і Ксеніі Шталенковай
Майстэрня графічнага малюнка Сяргея Сялецкага
Анімацыйная майстэрня Юліі Цітовай і Валентаса Ашкініса
Майстэрня англійская мовы Людмілы Арцымавічэне
Вынікам Летняй школы стане агульная адкрытая сесія 12 ліпеня, на якой слухачы кожнага з напрамкаў прадставяць свае індывідуальныя і калектыўныя творчыя праекты. Аўтары лепшых праектаў у рамках Летняй школы будуць узнагароджаны дыпломамі 1, 2 ці 3 ступені, якія могуць быць дададзеныя ў партфоліо для ўдзелу ў конкурсе на атрыманне грантаў пры паступленні ў ЕГУ.
Удзел у Летняй школе платны, кошт розны для кожнай майстэрні. Удзельнікам афармляецца бясплатная віза на тэрмін правядзення Летняй школы ЕГУ.
Дэдлайн падачы заявак — 10 траўня.
Паводле adukacyja.info