Дзяржпамежкамітэт заявіў пра парушэнне мяжы Беларусі латвійскім «кукурузнікам»
Дзяржпамежкамітэт Беларусі заявіў пра парушэнне мяжы краіны латвійскім самалётам. «Латвійскі самалёт АН-2 парушыў беларускую мяжу», — заявілі ў Камітэце.
Паводле інфармацыі ДПК, «кукурузнік» з суседняй краіны
заляцеў у беларускую паветраную прастору 8 лютага раніцай. Ён паглыбіўся на
тэрыторыю краіны на 300 метраў, абляцеў пункт пропуску «Урбаны» і
вярнуўся ў Латвію.
У ДПК нагадалі, што 4 снежня ўкраінскі верталёт заляцеў на
тэрыторыю Беларусі ў раёне пункта пропуску «Новая Рудня», а 24
студзеня ўкраінскі беспілотнік парушыў мяжу каля вёскі Хмелішча Маларыцкага
раёна.
Паводле reform.by.