Дзяржпамежкамітэт сцвярджае, што літоўскія сілавікі збіваюць мігрантаў

Дзяржпамежкамітэт Беларусі заяўляе пра «новыя сведчанні ўжывання гвалту літоўскім бокам».

lhtc5twbjbkq4qkpy4p6puhdmics7zrf.png

Як сказана ў паведамленні на сайце ведамства, 15 і 16 жніўня на ўчастку памежнай заставы «Маладзечанская» Смаргонскай памежгрупы былі выяўленыя некалькі груп мігрантаў. Гэта грамадзяне Індыі і Кубы.
«Літоўскія сілавікі жорстка іх збілі, а затым гвалтам выправадзілі на лінію мяжы з Беларуссю. Ва ўсіх бежанцаў на целе сляды жорсткага збіцця, ранкі і адкрытыя крывацечныя раны. Паводле слоў замежнікаў, літоўцы абыходзіліся з імі не па-людску, падвяргаючы гвалту і катаванням», — піша ДПК.
У ведамстве дадаюць, што беларускім бокам пацярпелым аказана першая медыцынская дапамога. У цяперашні час замежнікі знаходзяцца на лініі дзяржмяжы.