Дырэктар Loft сafe адмяніў прайд-канцэрт

Дырэктар Loft cafe паведаміў арганізатарам канцэрту, што ён скасоўвае імпрэзу. Канцэрт супраць гвалту з моладзі, у тым ліку ЛГБТ-моладзі, быў запланаваны на 6 снежня.

099fb47e_ec4b_49f3_86da_e4512594cb8c_w640_r1_s.jpg

Паводле гей-актывіста Сяргея Андросенкі, дырэктар сказаў, што «яму не падабаецца прымаць канцэрт у межах прайд-фестывалю».

Праспяваць свае хіты ў падтрымку талерантнасці ў Беларусі выказалі гатоўнасць гурты «Amaroka» і «Разьбітае сэрца пацана».
 
Арганізатары канцэрту напярэдадні атрымалі гастрольнае пасведчанне на канцэрт у Loft cafe.
 
Мінскі Гей-прайд–2013 плануецца правесці 11–12 снежня.
 
Цягам шасці гадоў Мінскі гарвыканкам не дазваляў геям праводзіць мірныя акцыі. Толькі адзін раз — у 2011 годзе — дазволілі правесці пікет супраць гамафобіі. Астатнія больш за 100 заявак на сходы, пікеты, іншыя мерапрыемствы не былі задаволеныя. Актывісты рабілі прынамсі пяць спробаў зарэгістраваць сваю арганізацыю, але безвынікова. Цяпер ЛГБТ-рух існуе ў выглядзе нефармальных праектаў.
 
Прадстаўніца Loft Cafe, якая назвалася Ксеніяй, адмовілася патлумачыць прычыну, чаму скасаваны канцэрт. Яна параіла напісаць запыт на электронную пошту кавярні.

www.svaboda.org