Дэлегацыя Беларусі ўдзельнічае ў працы 56-й сесіі Камісіі ААН па наркатычных сродках
11–15 сакавіка ў Вене праходзіць 56-я сесія Камісіі ААН па наркатычных сродкаў (КНС) — рабочага органа Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ).
Фота www.doctor-cocaine.ru
У працы сесіі ўдзельнічае беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Яўгенам Лазаравым, паведамляе прэс-служба знешнепалітычнага
ведамства.
Дэлегацыя Беларусі ўдзельнічае ў разглядзе пытанняў фінансава-адміністрацыйнай дзейнасці УНЗ у сферы наркотыкаў і злачыннасці, абмеркаванні стану і перспектыў выканання міжнародных
пагадненняў, якія рэгулююць кантроль над наркотыкамі, а таксама вынікаў міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў межах рэгіянальнай ініцыятывы па барацьбе з незаконным абаротам
наркотыкаў "Парыжскі пакт".
Беларусь возьме ўдзел у разглядзе праектаў рэзалюцый, якія ахопліваюць шырокі спектр пытанняў, звязаных з процідзеяннем незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыкай і лячэннем наркаманіі, рэабілітацыяй і рэінтэграцыяй нарказалежных асоб, а таксама мерамі па зніжэнні вырошчвання і вытворчасці наркотыкаў у найменш развітых краінах.
Андрэй Серада, БелаПАН