Данія адмаўляецца ехаць на ЧС-2021 у Мінск
«Мы не хочам, каб наша зборная па хакеі выступала на чэмпіянаце свету ў Мінску. Мы хочам, каб Чэмпіянат свету прайшоў у іншай краіне», — заявіў дырэктар дацкага хакейнага саюза.
Дырэктар дацкага хакейнага Саюза Ульрык Ларсен заявіў, што Федэрацыя разглядае варыянт байкатавання ЧС-2021, калі ён пройдзе ў Мінску, паведамляе Tribuna.
Ульрык Ларсен таксама заявіў, што сустракаўся з прадстаўнікамі федэрацый суседніх краін і застаўся перакананы, што ўсе паўночныя краіны падзяляюць пазіцыю Даніі ў дачыненні да правядзення ЧС у Мінску
“Будзе складана, калі Даніі давядзецца адмовіцца ад ЧС як адной краіне. Але я ўпэўнены, што ў чатырох паўночных краін вельмі падобныя погляды на тое, што адбываецца вакол ЧС у Мінску. І тады Міжнароднай федэрацыі хакею будзе складаней застацца ў баку і не заўважыць таго, што адбываецца.