Да 25 верасня яшчэ можна падаць заяўку для ўдзелу ў Bulbamovie
Пятая эдыцыя фестывалю Bulbamovie адбудзецца ў Варшаве і Мінску з 23 па 25 кастрычніка. У гэтым годзе да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца мастацкія і дакументальныя фільмы.
Арганізатары чакаюць заяўкі для ўдзелу ў конкурске да 25 верасня.
У сёлетняй праграме апрача конкурсных фільмаў чакаюцца: прэм’ера агульнабеларускага кінапраекту “Хранатоп”; нямецкія і італьянскія дакументалкі пра сучасную Беларусь; Амерыкана-украінскі мастацкі фільм “Міна”, які здымаўся на Данбасе ў часе ваенных дзеянняў (фільм дэманстраваўся на сёлетнім фестывалю у Канах, здымкі да яго рабіла беларуска Аляксандра Мяснікова)
Апрача паказаў фільмаў запланаваныя сустрэчы з аўтарамі і музычныя канцэрты.
За першае месца ў конкурсе фільм атрымае 2500 злотых. За другое — 1500, трэцяя — 100 злотых. Плюс адмысловы прыз за гук ад студыіі http://soundmixer.by/en Яугена Рагозіна.
Больш інфармацыі глядзіце на сайце: www.bulbamovie.pl