Да былога баскетбаліста зборнай Беларусі Аляксандра Куля прыйшла міліцыя

Да былога баскетбаліста зборнай Беларусі Аляксандра Куля сёння раніцай прыйшла міліцыя. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміла яго жонка Алена.

13529106_1656667654657204_601738028942512593_n.jpg

Зараз спартсмен не адказвае на званкі, адзначае «Трыбуна».

Аляксандр Куль — адзін з лепшых баскетбалістаў у гісторыі суверэннай Беларусі. Чэмпіён Еўропы-1994 сярод маладзёжных каманд, гуляў у ЗША, выстаўляўся на драфт Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі.

Раней Куль падпісаў ліст свабодных спартсменаў, а таксама выступаў у падтрымку Алены Леўчанка.

Цікава, што менавіта Аляксандр Куль прыдумаў беларускую назву для флагманскага баскетбольнага праекта краіны — баскетбольнага клуба «Цмокі».