Чарговы прыклад салідарнасці. За суткі беларусы сабралі амаль 14 тысяч еўра мужчыне, якога збілі лукашысты
Беларуская салідарнасць, пра якую мы даведаліся ў 2020 годзу, нікуды не знікла праз два з паловай гады гвалту і дзікунскіх рэпрэсій. Чарговым доказам гэтага з'яўляецца гісторыя з мужчынам па імені Віталь, якога ў 2020 годзе варварскі збілі лукашэнкаўскія сілавікі, таму цяпер яму патрэбна аперацыя. Віталь звярнуўся за дапамогай да суайчыннікаў, і дапамога прыйшла вельмі хутка.
Пра патрэбу Віталя ў аперацыя стала вядома ўчора. Быў абвешчаны збор сродкаў, і ў выніку за суткі беларусы сабралі больш за 65 тысяч злотых (каля 13,8 тысяч еўра).
Як адзначаюць праваабаронцы, Віталю пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі — падтрымаць мужчыну ўсё яшчэ можна.
Нагадаем, у жніўні 2020-га Віталя затрымалі падчас пратэстаў
і жорстка збілі. У яго пачаў развівацца вельмі агрэсіўны анкілазіруючы
спандыліт (аутаімунная хвароба злучальнай тканкі), зрасліся ўсе суставы
хрыбетніка і розныя іншыя суставы. Напярэдадні паўторнага затрымання ён паспеў
з'ехаць у Польшчу.
Праведзеная ў Польшчы поўная дыягностыка хрыбетніка
паказала, што Віталю тэрмінова патрэбная аперацыя па рэканструкцыі ўсяго
пазваночніка.
Уся аперацыя мужчыны абыйдзецца ў 81 281 злоты (+ каля 30%
звыш гэтай сумы трэба мець дадаткова на выпадак форс-мажорных абставін). Аднак
Віталь адкрыў збор толькі на 35 000 злотых — як пішуць у каментарах
арганізатары, мужчыне было няёмка прасіць у людзей дапамогі на ўсю суму: ён і
яго блізкія збіраліся ўзяць крэдыт, каб хапіла на аперацыю.
Нагадаем, што дзеянне закону і выкананне мінімальных правоў чалавека ў Беларусі скончыліся ў 2020 годзе, калі Лукашэнка прайграў выбары, сфальсіфікаваў іх вынікі на сваю карыстць, а пасля здушыў масавыя пратэсты за кошт сярэднявечнага гвалту сваіх сілавікоў.
У выніку падчас цалкам мірных пратэстаў, у ходзе якіх не было зламана ніводнага аб'екта інфраструктуры, а смецце пасля мітынгаў прыбіралі самі пратэстоўцы, было забіта больш за 10 чалавек. Лік катаванням ішоў на сотні выпадкаў, калі не на тысячы, і катаванні ў ізалятарах і калоніях працягваюцца дагэтуль.
У Беларусі дакладна тысячы палітычных зняволеных, хаця паводле афіцыйных праваабарончых спісаў усяго 1465. Людзям прысуджаюць вялікія тэрміны за каментары, удзел у мірных акцыях і іншыя дзеянні, пераслед за якія проста неймаверны ў дэмакратычных краінах. Беларусь пасля 2020 года пакінулі некалькі сотняў тысяч чалавек — гэта самая вялікая хваля эміграцыі ў гісторыі незалежнай Беларусі, і гэта працэс працягваецца.
Нягледзячы на безліч доказаў супрацьпраўнай дзейнасці лукашэнкаўскіх сілавікоў, ніводны з выпадкаў гвалту небыў расследаваны. Гэта будзе зроблена толькі пасля змены ўлады ў Беларусі.