У Мінску адбыўся чарговы напад на ТБМ
На выходныя (22-23 красавіка) невядомыя зламыснікі разбілі фірмовую шыльду ТБМ на сцяне ля ўвахода ў офіс таварыства.
Гэта не першая акцыя вандалаў, падчас якіх яны рабілі розныя напады на нашу сядзібу. У найбліжэйшы час кіраўніцтва Таварыства беларускай мовы адновіць пашкоджаную шыльду.
У ТБМ гэты інцыдэнт пракаментавалі наступным чынам: "Гэта сведчыць аб тым, што актывізацыя дзейнасці ТБМ у справе пашырэння беларускай мовы ва ўсіх сферах нашага жыцця не да спадобы розным шавіністам і манкуртам".
Старшыня ТБМ Алег Трусаў кажа, што ў органы правапарадку яны вырашылі не звяртацца, бо "папярэдні досвед сведчыць пра тое, што злачынцы не будуць адшуканыя і пакараныя".