«Цынічны малюнак у выглядзе бусла». Судзяць дзяўчыну, якая малявала на прыпынках

У судзе Гродзенскага раёна разглядаюць крымінальную справы ў дачыненні да двух жыхароў Скідзеля — Крысціны Палтавец і Андрэя Апанасовіча. Абодвух абвінавачваюць па артыкуле 341 Крымінальнага Кодэкса — «Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці».

skidel_risunki_14.jpg

Справу разглядае старшыня Гарадзенскага раённага суду Ганна Чылека. Дзяржабвінаваўцай выступае пракурор Марына Цярэшка, паведамляеharodniaspring.org.

У справе фігуруе каля 20 эпізодаў. З канца жніўня і да 21 снежня 2020 года мастачка Крысціна Палтавец у розных месцах Скідзеля, а таксама на прыпынках і мастах Гродзенскага раёна, у вёсках і мястэчках Саволеўка, Бірулічы, Сухаўляны, Абухава, Азёры выконвала розныя мастацкія малюнкі. Пры тым ніякіх гвалтоўных заклікаў ці непрыстойнасцяў яна не малявала. Наадварот, мастачка нават замалявала некалькі нецэнзурных напісаў на аб’ектах.

Фота harodniaspring.org

Фота harodniaspring.org

Палтавец позна ўвечары ездзіла пераважна на ровары ў розныя кропкі згаданых месцаў і рабіла разнастайныя выявы буслоў, катоў, дзяўчат з бел-чырвона-белымі валасамі, герба “Пагоні”, бел-чырвона-белая ялінкі, былі таксама напісы салідарнасці “Жыве Беларусь!”, “Далучайся!”, “Я выходжу”, выява Рамана Бандарэнкі.

З канца восені ў некаторыя месцы Палтавец падвозіў на сваёй машыне Андрэй Апанасовіч. Так, у снежні яны здзейснілі тры супольныя выезды, пры тым Апанасовіч толькі падвозіў Палтавец, але не дапамагаў ёй у маляванні.

Агулам абодвум абвінавачаным налічылі 596 рублёў 21 капейку — на гэту суму нібыта былі нанесеныя страты розным дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам. Палтавец і Апанасовіч гэту сума выпляцілі яшчэ да суду.

У першы дзень у працэсе прайшоў пракурорскі допыт абвінавачаных. Пракурор Цярэшка доўга зачытвала пералік эпізодаў справы з характэрнымі фармулёўкамі кшталту “циничное изображение в виде аиста”, “чем существенно снизила эстетические характеристики стены забора” і т. п. Абодвум абвінавачаным пракурор і суддзя задавалі пытанні.

148774623_431322678142304_5573072914428721081_n__1_.jpg

Сёння, 11 лютага, судовы працэс працягнецца. Плануецца апытанне сведак па справе.

Паводле harodniaspring.org, news.tut.by