Cуд над Станіславам Рамановічам: 15 сутак арышту

Станіслава Рамановіча, затрыманага 5 красавіка ў Мінску, судзілі ў судзе Цэнтральнага раёна. Суддзя Вікторыя Шабуня.



ramanovich.jpg

Экалагічнага актывіста Рамановіча вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт 23.4) і дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП). Ноч да суду ён праваёў у міліцэйскім пастарунку.

Суддзя Шабуня пастанавіла пакараць актывіста арыштам па адным пратаколе на 7 сутак і на 8 сутак пра другім: усяго 15 сутак арышту.

Яго затрымалі разам з дзяўчынай, якую пазней адпусцілі з Цэнтральнага РУУС. Прааабаронцы спрабуюць высветліць рэальную прычына затрымання актывіста. 

spring96.org