Цела вайскоўца з перадсмяротнай запіскай знойдзена ў лесе на Гарадзеншчыне
У лясным масіве ў Гродзенскай вобласці выяўлена цела вайскоўца, знойдзеная перадсмяротная запіска, паведамілі ў міністэрстве абароны Беларусі ў нядзелю.
«8 верасня каля 18.00 у лясным масіве знойдзена цела вайскоўца, які 5 верасня пакінуў адну з вайсковых частак Гарадзенскага гарнізона і знаходзіўся ў вышуку», — праінфармавалі ў Мінабароны.
«Ваеннаслужачы 1991 года нараджэння, праслужыў каля 16 месяцаў», — удакладнілі там.
«Па выніках папярэдніх следчых дзеянняў, прычына смерці мае асабісты характар, пра што сведчыць знойдзеная пры ім перадсмяротная запіска», — праінфармавалі ў ведамстве.
Зараз, адзначылі там, па факце гібелі праводзіцца праверка Следчым камітэтам і камісіяй Мінабароны.
«Ваеннае ведамства выказвае спачуванні родным вайскоўца і акажа неабходную дапамогу», — гаворыцца паведамленні міністэрства.
Паводле interfax.by