Cанстанцыя закрывае крамы «Віталюр» у Мінску — не віселі дзяржсцягі

Санстанцыя закрыла некалькі крамаў Віталюр: праз "адсутнасць чырвона-зялёнага сцяга".

vitalyur_28062019_1_.jpg


Як паведамляе тэлеграм-канал motolkohelp, пакупнікам-трымальнікам дысконтных карт, дасылаюць СМС, што крамы "Віталюр" закрытыя:

"Сёння, 9.12, Віталюр на
- Мястраўскай 27,- Вадалажскага 4,- Валгаградская 1/3,- Каліноўскага 55,- Лагойскі тр-т 30/4,- Ракасоўскага 148а
не працуюць па "тэхнічных прычынах". Мы паведамім вам аб аднаўленні працы крам. Ваш Віталюр!"


"8 снежня 9 крамаў «Віталюр» былі аштрафаваныя санстанцыяй. Прычына: на крамах не вісяць чырвона-зялёныя сцягі. Пазней прывезлі сцягі і вывесілі. У мяне ўсё"
"Паводле інфармацыі чата Лебядзіны 97%, Віталюр прасілі вывесіць КЗ сцяг, яны адмовіліся. З заўтрашняга (9.12) дня кажуць, не адкрыецца (Мястроўка, 27)"»
"Наконт закрыцця Віталюраў. Заўтра яшчэ закрыюць на Праўды, 40. Незразумела з чаго на іх так ўзлаваліся, але каманда зачыняць прыйшла «зверху»".