BY_Help вяртаецца: пачаўся збор грошай на штрафы для абаронцаў незалежнасці

Як паведамляе Еўрарадыё, 9 студзеня 2020 года ініцыятыва BY_Help, якая дапамагала грамадскім актывістам і журналістам выплачваць штрафы ў 2017 і 2018 гадах, распачынае новы сбор сродкаў. 

Акцыя супраць інтэграцыі 29 снежня 2019 года. Фота Арцёма Лявы

Акцыя супраць інтэграцыі 29 снежня 2019 года. Фота Арцёма Лявы


На гэты раз дапамога патрэбная ўдзельнікам акцый супраць “паглыблення інтэграцыі” з Расіяй. Толькі 9 студзеня вынікам працы “судовага канвеера” сталі штрафы на $15 тысяч!
Адзін з ініцыятараў BY_Help праваабаронца "Вясны" і сябра савета прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак абвясціў пра новы збор сродкаў у эфіры Еўрарадыё:
“Амаль штодзень выносіцца такая колькасць штрафаў, што яна складае 10-15 тысяч долараў. І гэтыя грошы падаюць на людзей, якія выходзілі за незалежнасць. Збольшага гэта ў Мінску, тут былі самыя масавыя акцыі. І тых людзей, якіх міліцыя ідэнтыфікавала, яна цяпер іх масава штрафуе. Гэта будзе доўгі працэс”.
Рэквізіты, па якіх можна пералічыць грошы для BY_Help:
— paypal: alaksiej.lavoncyk@tol.org;
— наяўнымі ў Мінску ці ў Еўрасаюзе (для кантакту пішыце ў асабістыя арганізатарам);
— на рахунак у Польшчы, Брытаніі і Чэхіі (для атрымання рахунку таксама пішыце ў асабістыя).
Кантакт з арганізатарамі:
— праз асабістыя паведамленні суполкі BY_Help;
— праз е-майл: alaksiej.lavoncyk@tol.org;
— па тэлефоне +375 44 5100511.
У 2017 годзе ініцыятыва BY_Help дапамагла многім беларусам выплаціць штрафы за ўдзел у маршах дармаедаў і ў святкаванні стагоддзя абвяшчэння БНР. У жніўні 2018 года, падчас "справы БелТА", грошы збіраліся на новую тэхніку — замест канфіскаванай падчас следства, падтрымку сем'яў затрыманых, штрафы і адвакатаў.