Суд над Уладзімірам Някляевым схавалі ад грамадскасці?
У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 10 студзеня, у 10 гадзін ранку мусіў адбыцца суд над паэтам і грамадскім дзеячам Уладзімірам Някляевым за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці 8 снежня. Аднак суд па невядомай прычыне не адбыўся — пасяджэння па справе Някляева не было нават у раскладзе судоў на ўвесь дзень.
На Някляева склалі пратакол паводле ч. 1 артыкула
23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і даслалі позву ў
суд. Першае пасяджэнне па адміністрацыйнай справе прайшло 30 снежня, затым
разгляд справы перанеслі на 10 студзеня. Някляеў быў апавешчаны пра новую дату
і час праз позву. Разглядаць справу мусіла суддзя Марына Запаснік. Але ж суд не
адбыўся.
Пры гэтым учора, 9 студзеня, у тым жа судзе Ленінскага раёна Уладзіміра Някляева асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (арт. 23.34 КаАП). Пра пасяджэнне не ведаў ні сам Някляеў (ён не атрымліваў позвы на гэтую дату), ні грамадскасць.
Чытайце таксама:
Лукашэнка мне — ніхто! Беларусь мне — Айчына!
Назіральнікам "Вясны" ўдалося даведацца вынік суда — 810 рублёў штрафу, аднак за якую менавіта акцыю суддзя Таццяна Шоцік судзіла паэта амаль у пустой залі, невядома. Верагодна, суд з 10 студзеня перанеслі на 9-га — і такім чынам вырашылі асудзіць Някляева "па-ціхаму" на дзень раней, без увагі грамадскасці і СМІ.