Буйны штраф. Пакаралі кур'ера Menu.by, якога затрымалі ў суботу
Дастаўшчыка ежы, які быў затрыманы 27 сакавіка на шляху да кліента, прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакаралі штрафам у 60 базавых велічынь (1740 рублёў).
Судзіла кур'ера
Марыя Ярохіна, нагадвае «Наша Ніва».
Хадайніцтва
вывучыць тэлефон затрыманага, які сцвярджаў, што ён быў на працы — выконваў
дастаўку замовы, адхілілі: суддзя сказала, што гэта не мае дачынення да
справы.
Хлопец быў
затрыманы ў раёне станцыі метро «Пушкінская» ў суботу. На першым пасяджэнні ў
панядзелак адвакат папрасіў адправіць запыт у Menu.by, каб там далі інфармацыю
пра замовы кур'ера. Хадайніцтва задаволілі, суд працягнуўся ў аўторак.
Адвакат падаў ліст ад Menu.by, дзе пазначаны дата, час, месца і адрасы, куды Аляксандр накіроўваўся. Там сказана, што 27 сакавіка ён прыбыў у «МакДональдс» на «Пушкінскай», там атрымаў замову і пайшоў аддаваць яе — адрасат быў на Прытыцкага, 95. Пазней і быў затрыманы.