Брэст. Шабнам Худайдодава ў СІЗА змагаецца за свае правы

Тэрмін утрымання пад вартай актывісткі з Таджыкістану Шабнам Худайдодавай у Брэсцкім СІЗА працягнуты да 13 снежня.



img_041220159.jpg

Шабнам Худайдодава з’яўляецца актывісткай апазіцыйнай таджыкскай арганізацыі “Група 24”, якая накіроўвалася ў Польшчу, але была затрымана памежнікамі, бо знаходзілася ў міждзяржаўным вышуку за нібыта экстрэмісцкую дзейнасць на тэрыторыі сваёй краіны, паведамляе "Берасцейская Вясна"

У сваіх лістах да праваабаронцаў Шабнам скардзіцца на складаныя ўмовы ўтрымання ў СІЗА. Разам з ёй у камеры сядзяць жанчыны, якія паляць і якія не паляць, сярод іх есць, як піша Шабнам, “неадэкватныя”, якія не толькі смаляць, але ж лаюцца матам, крадуць, проста перашкаджаюць спаць. Таксама ў яе камеры знаходзяцца яшчэ 4 жанчыны, якія мусяць увесь час дыхаць нікацінам. З-за тытунёвага дыму вакно ў камеры не зачыняюць, таму ў камеры холадна. Шпацыраваць выводзяць усяго на паўгадзіны. Ад нікаціну ў Шабнам баліць сэрца, галава, павысіўся цукар у крыві (рабілі аналіз крыві). Актывістка з Таджыкістану неаднаразова звярталася да адміністрацыі СІЗА перавесці яе ў іншую камеру, стварыць элементарныя ўмовы для жанчын, якія не паляць цыгарэтаў. На гэта ёй адказалі, што не будуць для яе ствараць асаблівыя ўмовы. Але ж гэта элементарныя ўмовы ўтрымання пад вартай, — сцвярджае Шабнам Худайдодава.

Магчыма пасля 13 снежня тэрмін яе знаходжання за кратамі падоўжаць яшчэ на дзесяць месяцаў.

Неабыякавыя берасьцейцы могуць падтрымать Шабнам лістамі і паштоўкамі або перадачамі.

Нагадваем, прыёмы перадач у СІЗА Брэста ад 8.30 да 13.00, панядзелак — выходны. Шабнам можна перадаваць сыравэнджаныя каўбасы, печыва, хлеб, яблыкі, моркву, бананы, чай чорны і зялёны, снікерсы, кашы хуткага прыгатавання, шампунь, пральны парашок. Шабнам любіць маляваць, а таму вітаецца альбом для малявання.

Трэба ўлічваць, што забаронена перадаваць спіртаўтрымліваючыя напоі, прадукты харчавання, што хутка псуюцца, цукеркі ва ўпакоўцы (то бок можна перадаваць цукеркі без фанцікаў і пудэлак). Нельга перадаваць прадукты і напоі ў шкляных слоіках ці металічных слоіках. На месяц можна перадаць не больш за 30 кг перадач.

Адрас для ліставання:

Шабнам Худайдодавай,

вул. Карла Маркса 86,

Брэст, 224000.

"Берасцейская Вясна"