Больш за 40 тысяч чалавек ужо падпісаліся за бел-чырвона-белы сцяг
За першы дзень існавання петыцыі супраць прызнання бел-чырвона-белага сцяга экстрэмісцкім яе падпісала ўжо звыш 43 000 чалавек.
![flag_oppozitsii_belorussii_881x523.jpg flag_oppozitsii_belorussii_881x523.jpg](/img/v1/images/flag_oppozitsii_belorussii_881x523.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, напярэдадні каля сотні беларусаў звярнуліся ў Генеральную пракуратуру з заклікам забараніць бел-чырвона-белую сімволіку. На гэтай падставе Генпракуратура рыхтуе дакументы для абвяшчэння сцяга і іншай сімволікі ў бел-чырвоных колерах экстрэмісцкімі.
У адказ Каардынацыйная рада стварыла петыцыю супрацьлеглага зместу. І яна менш, чым за суткі, сабрала ў 100 разоў больш подпісаў, чым жадаючыя забараніць БЧБ-сцяг.