Белтэлекам датычны да праблем рэгістрацыі ў пасольстве Польшчы?

У Беларусі ўжо не адзін месяц існуе праблема з электроннай рэгістрацыяй для наведвання консульстваў Польшчы ў Беларусі. Попыт, як вядома, нараджае прапанову, і сёння за месца ў чарзе ў консульства трэба заплаціць да 500 даляраў. Для вырашэння праблемы палякі закрылі доступ да сайта з тэрыторыі іншых краін, акрамя Беларусі, але гэта ніяк не палепшыла сітуацыю.



boaays_w300h210.jpg

20 траўня, у дзень выкіду адкрытых для рэгістрацыі дат для наведвання польскага консульства, каля 12 гадзін па польскім часе сістэма аўтаматычна заблакавала сайт, бо з-за вялікай колькасці жадаючых той проста "лажыўся". У 15:05 па польскім часе сайт зноў запрацаваў. Ён стаў даступны па звычайным HTTP-пратаколе (80-ы порт), таксама быў даступны міжнародны сайт рэгістрацыі https://secure.e-konsulat.gov.pl. Доступ да беларускага раздзелу https://by.e-konsulat.gov.pl з'явіўся толькі каля 15:30, і ў гэты момант адкрытых дат для рэгістрацыі ў Горадні і Берасці ўжо не было. Каля 16:00 гэтая сітуацыя паўтарылася, але ўжо з мінскімі датамі.
 

Беларускі сайт s13.ru размясціў падрабязныя логі, якія гавораць аб тым, што праблема, мяркуючы па ўсім, звязаная з адным са шлюзаў Белтэлекама, і выказаў меркаванне, што супрацоўнікі гэтай кампаніі блакуюць доступ карыстальнікам да сайту польскай амбасады, даючы магчымасць зарэгістравацца фірмам, якія перапрадаюць затым месцы ў чарзе.
 

Каментароў "Белтэлекама" з гэтай нагоды пакуль няма.

kv.by