Правы чалавека і высокія тэхналогіi — галандскі, польскi i беларускi вопыт
З нагоды Міжнароднага Дня правоў чалавека Амбасада Каралеўства Нідэрландаў і Фонд Res Publica Nova разам арганізуюць семінар «Правы чалавека і высокія тэхналогіi — абмен нідэрландскiм, польскiм i беларускiм вопытам».
Польскiя, беларускiя i нідэрландскiя партнёры прымуць удзел у гэтым семінары, які адбудзецца ў чацвер 11 снежня з 16.30 да 19.15. Cемінар будзе транслявацца ў інтэрнэце.
Амбасада Каралеўства Нідэрландаў арганізуе трохбаковыя канферэнцыi па Беларусі кожны год у перыядзе часу, блiзкiм да Міжнароднага Дня правоў чалавека. Мы робім гэта для таго, каб праявіць
салідарнасць з краінай і для прасоўвання інавацыйных падыходаў у абароне і прасоўваннi правоў чалавека.
Тэмай мерапрыемства ў гэтым годзе з'яўляецца «Правы чалавека ў дачыненні да высокіх тэхналогій». Інтэрнэт спрыяе свабодзе выказвання меркаванняў, удзелу ў палітычных і
дэмакратычных працэсах. Але ён таксама мае і адваротны бок: краіны актыўна сочаць за анлайн рухамi актывістаў, каб прыцягнуць да адказнасці. Таму важна знайсці баланс паміж прасоўваннем нацыянальнай
і міжнароднай лічбавай бяспекі з аднаго боку і інтэрнэт-свабоды з іншага. Лічбавыя свабоды і кібер-бяспека ўмацоўваюць адзін аднаго толькі тады, калі яны вырашаюцца разам.
Канферэнцыя будзе праходзіць у Амбасадзе Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, вул. Кавалерыi 10.
Адначасова семінар будзе транслявацца ў інтэрнэце.
poland.nlembassy.org