Вы за ці супраць смяротнага пакарання? Адкрытая дыскусія ў Дзень правоў чалавека

Ці гатовыя жыхары Беларусі да адмены смяротнага пакарання? Ці хочуць беларусы гуманнасці ад міліцыі і судоў? Гэтыя і іншыя пытанні будуць абмяркоўвацца 10 снежня 2014 г., у Дзень правоў чалавека, у рамках дыскусіі «Што думаюць беларусы: стаўленне грамадства да пакарання смерцю». Прыняць удзел можа кожны.



death_penalty.jpg

Гэта чарговая дыскусія з цыклу «Што думаюць беларусы», якую праводзіць асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый». Мерапрыемства будзе транслявацца ў прамым эфіры c 16.00 да 17.00 на партале TUT.BY і канале «Што думаюць беларусы» ў YouTube.
У цэнтры ўвагі дыскусіі апынуцца вынікі нядаўна апублікаванага сацыялагічнага даследавання «Злачынства і пакаранне: успрыманне, ацэнкі, стаўленне грамадства», праведзенага групай кампаній «САТІО» сумесна з арганізацыяй Penal Reform International.
У дыскусіі прымуць удзел Юлія Хлашчанкова (РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт»), Сяргей Шымаволас (Penal Reform International, Расія), Мікалай Матрунчык (Міжканфесійная місія «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне»). Мадэратар дыскусіі  —  рэдактар TUT.BY-ТБ Алёна Шарамет-Андрэева.
Дыскусія пройдзе ў бізнес-клубе IMAGURU (г. Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4). Для тых, хто не зможа прысутнічаць асабіста, будзе арганізавана прамая трансляцыя. У інтэрнэт-карыстальнікаў таксама будзе магчымасць задаваць пытанні праз анлайн-сэрвісы Facebook, twitter і YouTube. Хэштэг праекта — #чтодумаютбелорусы.
Серыю жывых дыскусій «Што думаюць беларусы» з верасня 2014 г. арганізуе асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» у партнёрстве з Беларускім даследчым саветам, міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact, Агенцтвам ЗША па міжнародным развіцці (USAID). «Мы хочам зрабіць экспертныя дэбаты публічнымі і стварыць прастору, дзе могуць абмяркоўвацца даследаванні на актуальныя тэмы развіцця беларускага грамадства», — каментуе мэты праекта дырэктар «Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый» Святлана Зінкевіч.
Уваход на дыскусію свабодны, прадугледжана толькі папярэдняя рэгістрацыя на электронны адрас: oeec.wdbt@gmail.com.
news.tut.by