Беларускія медалісткі атрымаюць ад 50 да 300 тысяч даляраў
Беларускія спартоўкі атрымаюць заахвочвальныя прызавыя за кожны здабыты ў Сочах медаль. Выплаты складуць 150 тысяч даляраў за першае месца, 75 тысяч долараў за другое і 50 тысяч долараў за трэцяе.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка НАК Беларусі Настасся Марыніна.
Яна ўдакладніла, што ўзнагарода даецца за кожны медаль. Гэта азначае, што спартовец або спартоўка, якія здабылі больш чым адзін медаль, атрымаюць узнагароду за кожны з іх.
Такім чынам, ужо на сёння за свой выступ на сочынскай алімпіядзе біятланістка Дар'я Домрачава па вяртанні ў Беларусь атрымае ўзнагароду ў суме 300 тысяч даляраў, па 150 за кожны з залатых
медалёў. 150 тысяч даляраў чакаюць Алу Цупер за перамогу ў фрыстайле. 50 тысяч даляраў атрымае Надзея Скардзіна за бронзавы медаль у біятлоне.
telegraf.by