Беларусь асцерагаецца пранікнення нелегальнай зброі з Украіны

Пра гэта паведаміў выканаўца абавязкаў дзяржсакратара Савета бяспекі Станіслаў Зась.



zas_0308.jpg

Беларусь прымае меры супраць пранікнення нелегальнай зброі з Украіны. Пра гэта ў праграме "Контуры" тэлеканалу АНТ заявіў выканаўца абавязкаў дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Станіслаў Зась.

Чыноўнік паведаміў, што за апошнія два гады была зроблена вялікая праца па ўпарадкаванні мяжы з Украінай, у тым ліку дэмаркацыя мяжы.

Зась: "Мы прымалі пад увагу падзеі, якія адбываюцца ва Украіне, распаўсюд зброі, некаторых боепрыпасаў, у тым ліку ў тых абласцях і раёнах, якія мяжуюць з нашай краінай. Вядома ж, у такой сітуацыі, мы павінны надаваць павышаную ўвагу бяспецы нашых паўднёвых рубяжоў, мяжы на паўднёвым напрамку".

Па словах дзяржсакратара Савет бяспекі, праверка, якая прайшла сёлета вясной у Лоеўскім раёне, не была выклікана надзвычайнымі абставінамі.


euroradio.fm