Бяспамятства коштам менш за $120 на месяц
Як вы думаеце, колькі каштуе зямля пад былым «Бульбаш холам»?
Рэстаранам «Паедзем, паядзім» валодае кампанія сумаснае таварыства з абмежавай адказнасцю «БелРэстІнвест». Капітал якой краіны быў укладзены ў бізнэс, невядома.
Як даведалася «Наша Ніва», Мінрайвыканкам здаў зямлю каля Курапатаў гэтай юрыдычнай асобе аж да 2106 года.
Агульная тэрыторыя — 1,2 гектара.
«БелРэстІнвест» плаціць за зямлю усяго па $1400 на год. Такім чынам, бюджэт
атрымлівае за зямлю пад рэстаран каля Курапатаў менш чым па $120 на месяц.