Бяроза: хто выклікаў праваабаронцаў у міліцыю?

Пры знаёмстве з матэрыяламі судовай справы па адозве дазволу райвыканкамам на пікет на 25 сакавіка праваабаронца Сяржук Русецкі не знайшоў там запыту суддзі Алены Нямковай у міліцыю на прадмет апытання яго і Тамары Шчапёткінай па гэтай справе.



supracounik_milicyji2.jpg

Не знайшоў і тлумачэнняў, якія яны давалі ў міліцыі ў суботу 26 красавіка ў 12 гадзін дня, куды яны былі выкліканы напярэдадні павесткамі. Пры гэтым Шчапёткінай даставілі павестку нават пасля 22 гадзін вечара 25 красавіка.

Паўстае пытанне: а ці быў выклік ад суддзі, ці гэта ёю прыкрываліся супрацоўнікі міліцыі, каб праваабаронцамне патрапілі ў Мінск на Чарнобыльскі шлях? Сяргей Русецкі і Тамара Шчапёткіна напісалі старшыні суда Бярозаўскага раёна, каб з гэтым разбіраўся зараз ён.


spring96.org