Без падручнікаў, але з газетамі

Мы ўжо пісалі пра тое, што ў школах Бялыніцкага раёна не хапае падручнікаў. Пасля гэта да мяне звярнулася ўжо некалькі знаёмых настаўнікаў з просьбай напісаць пра іншыя праблемы.



81c650caac28cdefce4de5ddc18befa0.jpg

Мы ўжо пісалі пра тое, што ў школах Бялыніцкага раёна не хапае падручнікаў. Пасля гэта да мяне звярнулася ўжо некалькі знаёмых настаўнікаў з просьбай напісаць пра іншыя праблемы.
У прыватнасці, настаўнікі скардзяцца на прымусовую падпіску на дзяржаўныя газеты і часопісы. Акрамя абавязковых для ўсіх педагогаў «СБ. Беларусь сегодня» і «Настаўніцкай газеты», па словах настаўнікаў, ім «рэкамендуюць» падпісацца на іншыя выданні. Чамусьці асабліва вялікай папулярнасцю ў нашага РАНА карыстаецца газета «Юный спасатель».
Шмат цікавага нашы паважаныя педагогі расказалі і пра спосабы выканання плана па платных паслугах і пазабюджэтнай дзейнасці, які даводзіцца кожнай школе. У некаторых школах адміністрацыя, каб не хадзіць з працягнутай рукой і не псаваць людзям нервы, папросту налічвае пэўную суму з прэміяльнага фонду на некалькіх добранадзейных настаўнікаў, а потым забірае грошы, каб выканаць план па платных паслугах. Некаторыя выкарыстоўваюць іншыя метады.
А колькі абурэння ў педагогаў выклікае неабходнасць пастаянна аддаваць грошы з заробкаў на самыя розныя, абсалютна незразумелыя мерапрыемствы!
Безумоўна, паважаныя педагогі, я больш дасканала вывучу ўсе вашы праблемы і напішу вялікі артыкул. Але выклікае вялікае здзіўленне, чаму нашы сейбіты «разумнага, добрага, вечнага», якія вучаць нашых дзяцей быць прыстойнымі лю­дзьмі, самі не могуць узняць усе гэтыя пытанні.

Барыс Вырвіч