Беларускую вірусную вакцыну будуць вынаходзіць вечна

Зусім незразумела, чаму Лукашэнка вырашыў для сябе магчымым на роўным месцы стварыць уласную фармацэўтычную прамысловасць, здольную цягацца з гігантамі галіны, бюджэты якіх супастаўныя з бюджэтам Беларусі.

_medycyna___kavid__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__3_.jpg

Эпідэмія COVID-19 сышла на нішто і яшчэ ў траўні кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя сказаў, што больш не разглядае каронавірус у якасці надзвычайнай пагрозы чалавецтву. Але, нягледзячы на гэта, у Беларусі працягваюць распрацоўваць і апрабаваць уласную «імпартазамешчаную» вакцыну, піша Генадзь Лук’яновіч у «Белнавінах».

Чарговы раз пра тое, што беларуская вакцына выпушчаная прадпрыемствам «БелВітуніфарм» і праходзіць клінічныя выпрабаванні на жывёл, у канцы жніўня заявіў намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк.

«Вірусная вакцына для нас — новая сцежка. Але партыя, якая выпушчана, ужо паказала сваю эфектыўнасць на жывёл. Ёсць надзея на далейшае маштабаванне», — сказаў чыноўнік.

Трэба меркаваць, даследаванні на жывёлах будуць хуткаплынныя, паколькі дырэктар «БелВітуніфарма» абяцаў перайсці да выпрабавання на добраахвотніках ужо ў кастрычніку. Да таго ж і сам Лукашэнка адзначыў, што, нават калі вакцына ад COVID-19 ужо не вельмі актуальная, усё роўна ў вытворчасць укладзеныя вялікія грошы, аддаўшы адначасна распараджэнне «імпартазамясціць» і іншыя папулярныя вакцыны, напрыклад ад грыпу. Так што зачын перад фармацэўтамі ёсць на ўвесь наступны год. А для нас — самы час успомніць, з чаго ўсё пачыналася.

Да стварэння беларускага прэпарата супраць каронавіруса «ў самыя кароткія тэрміны» Лукашэнка заклікаў у снежні 2020-га, запэўніваючы, што на яго распрацоўку «спатрэбяцца невялікія грошы, каля 5 мільёнаў рублёў». На парадку дня стаяла пытанне прэстыжу: не мог беларускі лідар прыніжацца, укалваючы суграмадзянам імпартны прэпарат. Хоць ужо тады шэрагу экспертаў (сярод якіх быў і экс-прэзідэнт НАН Аляксандр Вайтовіч) выказалі меркаванне, што праект уласнай вакцыны будзе неэфектыўным і стратным,

Аднак 1 красавіка 2021 года кіраўнік дзяржавы падпісаў распараджэнне аб стварэнні айчыннай вакцыны супраць каронавіруса, згодна з якім у 2023 годзе вакцына павінна быць гатовая. Прадпрыемствам-распрацоўшчыкам быў вызначаны Віцебскі «БелВітуніфарм». Перадклінічныя выпрабаванні абяцалі пачаць нават датэрмінова — з 1 снежня мінулага года.

Бліжэй да прызначаных дат стала відавочна, што нешта ідзе не так. У снежні, выступаючы ў эфіры канала «Беларусь 1» міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч распавёў, што тэрміны выпуску беларускай вакцыны перанесеныя. «Яна выйдзе ў студзені», — заявіў ён.

Аднак і гэтыя тэрміны адсоўваліся раз за разам. У сакавіку Піневіч ужо казаў, што першы доследна-прамысловы ўзор павінен з'явіцца ў красавіку, а чэрвені яго намеснік Аляксандр Тарасенка паабяцаў завяршыць праект «да канца бягучага года».

«Ужо распрацаваны прататып. Гэта значыць, атрыманы флакончык з гэтым растворам, які апрабавалі на жывёлах», — тлумачыла начальнік аддзела навукі Міністэрства аховы здароўя Маргарыта Досіна.

У жніўні пра беларускую вакцыну ад COVID-19 успомніў і сам Аляксандр Лукашэнка, і зусім перанёсшы яе стварэнне на нявызначаны час.

«У найбліжэйшы час сваю вакцыну пачынаем разліваць. Але яшчэ раз кажу: залішне не парцеся. Калі вядзеш нармальны лад жыцця, табе не трэба баяцца хвароб. Таму трэба ўпірацца, трэба працаваць», — прыводзіў яго словы «Пул першага».

Сам Лукашэнка, як вядома, таксама «не парыцца». Ён не раз згадваў, што не вакцынаваны, таму што гатовы прышчапляцца толькі айчынным прэпаратам. Улічваючы тэмпы яго вырабу, можам смела меркаваць, што гэтага не адбудзецца ніколі.

Глядзіце таксама

Зусім незразумела, чаму Лукашэнка вырашыў для сябе магчымым на роўным месцы стварыць уласную фармацэўтычную прамысловасць, здольную цягацца з гігантамі галіны, бюджэты якіх супастаўныя з бюджэтам Беларусі. Напрыклад, у Кітаі на распрацоўку і выпрабаванні вакцыны выдаткавалі $2 млрд, у ЗША — $9,6 млрд.

Паводле распараджэння Аляксандра Лукашэнкі, на распрацоўку вакцыны вылучалася 68,1 млн рублёў ($27,6 млн). Акрамя таго, крыху больш за 9 млн рублёў павінны былі вылучыць з рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду, з іх 5,4 млн — на рэканструкцыю цэнтра эксперыментальнай і прыкладной вірусалогіі. Яшчэ 1,1 млн рублёў Міністэрства аховы здароўя вылучала на ўласна даследаванні. Нагадаем пры гэтым, што Беларусь не мела ні адпаведных спецыялістаў, ні тэхналогій.

«Паглядзіце, ці стварыла вакцыну якая-небудзь краіна ў свеце, суразмерная з Беларуссю па развіццю эканомікі. Такога няма. І зусім іншае пытанне: а хто будзе набываць вакцыну, якую створыць Беларусь? Трэба ж усяму свету паказаць і даказаць, што яна эфектыўная і лепш за іншых. Трэба мець рынак. А які рынак у Беларусі? Наша краіна раней з такім таварам не выступала», — папярэджваў яшчэ два гады таму экс-прэзідэнт НАН Аляксандр Вайтовіч.

Час толькі пацвердзіў яго рацыю. Цалкам магчыма, што да снежня пад выглядам «беларускай вакцыны» нам прадэманструюць нейкі злёгку мадыфікаваны расійскі «Спадарожнік» — падобна таму, як у прэзентаваным кіраўніком дзяржавы «беларускім кампутары» аказалася толькі 12% айчынных кампанентаў.

Яшчэ больш верагодна, што ў снежні «імпартазамяшчэнне» вакцыне раптам спатрэбіцца дадатковая дапрацоўка, каб быць «яшчэ больш лепш» замежных. Урэшце і літаратурны герой Панікоўскі казаў: «Пілуйце, Шура, пілуйце» не таму, што верыў у існаванне залатых гір, а толькі адцягваючы час расплаты за задуманую ім авантуру.