Беларускія айцішнікі змадэлявалі відэа пра дзяўчынку, якая пацярпела ад дзеянняў міліцыі
Гісторыя здарылася ў Гродне.
Беларускія айцішнікі змадэлявалі гісторыю, якая адбылася ў Гродне 11 жніўня, калі сілавікі разбілі дубінкамі аўтамабіль, у якім знаходзіліся двое дарослых са сваёй пяцігадовай дачкой. Дзяўчынка тады пацярпела ад аскепкаў шкла і была ўся ў крыві. Гісторыя вельмі страшная. І ў мультфільме гэта добра перададзена.