Беларускі сюр: як гэта бачыць штучны інтэлект. Касмабесіе і пашырэнне «вузкага месца»

Працягваем генераваць з дапамогай штучнага інтэлекту графічныя творы, які дазваляюць лепш зразумець рэаліі Сінявокай. 

Палёт Марыны Васілеўскай у космас стаў трыгерам сапраўднага «касмабесія». Прапагандыст Гігін прапануе лічыць прарыў у космас дзяржаўнай ідэалогіяй. Кшталту, быў у нас рынкавы сацыялізм, а стаў касмічны? Азаронак абяцае «набіць морду» кожнаму, хто аспрэчыць статус Васілеўскай як першай беларускай касманаўткі. Нарэшце, калумніст «Саўбелкі» Яўген Пуставой аб'яўляе Саюзную дзяржаву «сусвету». Ну што ж, сусвет саюзнай дзяржавы так сусвет. І які ж сусвет без зорных свяцілаў.

1_956_logo.png

У свой час на самым высокім узроўні была агучана наватарская ідэя «пашырыць адно вузкае месца» для паляпшэння дэмаграфіі. Аднак мадэрнізацыя таго самага вузкага месца з-за нейкіх прычын забуксавала. У выніку ў краіне фіксуецца праблема з кадрамі, якую яшчэ больш узмацняе дрэйф піпла за кардон. На шчасце, у нашага ёсць сябра Кім Чэн Ын. СМІ сцвярджаюць, што з КНДР у Сінявокую накіроўваюцца 50 тысяч рабацяг, якія зоймуць вакантныя працоўныя нішы. Ці вырашыць дэсант паўночнакарэйскіх пралетарыяў праблему дэфіцыту працоўнай сілы? Цяжка сказаць. Можна толькі дакладна сцвярджаць, што ён дадасць працы нашым доблесным сілавым органам.

2_871_logo.png

І, нарэшце, пра Усенародны Беларускі Сход (УНС). Хаця афіцыёз называе яго гістарычнай падзеяй, з гістарычнага там, мабыць, «камінг-аут» нязменнага лідара, які прызнаўся, што неяк абдымаўся з боегалоўкай стратэгічнага прызначэння. Шкада, што ракеты не думаюць і не могуць размаўляць. Магчыма тая ракета адрэагавала на «абдымашкі» наступным чынам. 

3_762_logo.png